Семінар для хрысціянскіх журналістаў і блогераў 17 студзеня прысвечаны пошукавай аптымізацыі сайтаў

Чарговая інфармацыйна-адукацыйная сустрэча супрацоўнікаў хрысціянскіх сайтаў пройдзе ў Мінску 17 студзеня і будзе прысвечана пытанням пошукавай аптымізацыі інтэрнет-рэсурсаў.
У праграме семінара – расповед аб стварэнні і развіцціі партала КРЫНІЦА.INFO. Апроч таго, будуць праведзены тэарэтычныя і практычныя заняткі па SEO-аптымізацыі. Удзел у семінары бярэ спецыяліст па пошукавым прасоўванні сайтаў Аляксей Шаблоўскі.
Арганізоўваюць падобныя сустрэчы Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO. Мінулы падобны семінар для жыхароў Мінска і вобласці прайшоў 13 снежня і быў прысвечаны пытанням распрацоўкі сайтаў.
Сустрэча пройдзе ў Мінску па адрасе вул. Бельскага, 15. Час правядзення: 10:45 — 17:00 (з улікам дзвюх кава-паўз). Удзел бясплатны.
Просьба пацвердзіць свой удзел да 12:00 16 студзеня, даслаўшы ліст на электронную пошту redaktor.krynitsa@gmail.com з паметкай «Семінар 4″ альбо патэлефанаваўшы па нумарах:
+375 44 771-24-60 ці +375 29 172-58-68
P.S. Спатрэбяцца планшэты ці ноўтбукі, таму лепей іх прынесці з сабой.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)