У Гродне пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян

собор24 студзеня ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.

Сустрэча распачнецца ў 18.00. Пасля экуменічнага набажэнства адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў, паведамляе catholic.by.

У Мінску малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў архікатэдры ў той жа дзень.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі