У Івацэвічах заснаваны грэка-каталіцкi Цэнтр пілігрымак

1421228215_pilgПры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах заснаваны Цэнтр пілігрымак “Бліжэй да Бога”.

Ён распачаў сваю працу арганізацыяй міжнароднай пілігрымкі па Марыйных санктуарыях Эўропы, звязаных з св. Янам Паўлам ІІ.

Пілігрымка адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка (падрабязная інфармацыя на сайце парафіі www.GO2GOD.by), паведамяе svjazep.org.

22 лютага аўтобус будзе ад’язджаць ад грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Святога Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, 6). Таксама заедзе ў Баранавічы, Івацэвічы і Брэст.

Запісацца на пілігрымку/даведацца падрабязнасці можна па тэлефонах:
[VELCOM] +375 (44) 79 417 26, [МТС] +375 (29) 23 417 26

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі