Гродзенскую кірху пафарбуюць ў шэры колер

кірха ГроднаДзякуючы дапамозе абласных уладаў, бізнесу, спонсараў ў 2013 годзе працэс рэстаўрацыі лютэранскай кірхі святога Яна ў Гродне ссунуўся. «Самай галоўнай працай было адвядзенне вады ад храма. На сёння ўжо зроблены падмурак, абтынкаваныя сцены. Замянілі ўсе вітражы», – распавёў пастар царквы Уладзімір Татарнікаў.

Паводле яго слоў, засталося памяняць вялікі шпіль і пафарбаваць будынак у шэры колер – якім ён і быщ раней. З часам запрацуюць на кірсе і гадзінник з боем. «Хацелася б і ўнутры кірхі зрабіць рамонт. Шукаем фінансы”, – адзначыў пастар у інтэрв’ю «Перспективе».

Распавёў Уладзімір Татарнікаў і аб планах развіваць духоўную музыку, што стала магчымым дзякуючы з’яўленню аргана. «Ёсць ідэя арганізаваць летам міжнародны фестываль арганнай музыкі. І яна ўжо набывае абрысы. Фестываль будзе доўжыцца тыдзень, у дзень пройдзе па два канцэрты – днём і ўвечары. Прыедуць розныя арганісты, будуць і дуэты: арган і скрыпка, арган і флейта, арган і труба», – адзначыў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі