Папа: свабода слова – фундаментальная, але рэлігіі нельга абражаць

папа-23Права на свабоду слова з’яўляецца фундаментальным, як і права кожнай рэлігіі не стаць аб’ектам насмешак, лічыць папа Францішак.

Падчас пералёту з Шры-Ланкі на Філіпіны Святы Айцец адказаў на пытанні журналістаў.

Прадстаўнік французскіх СМІ спытаў Папу пра межы свабоды словы.

Фундаментальнымі правамі з’ўляюцца як свабода веравызнання, так і свабода слова, падкрэсліў Пантыфік, паведамляе be.radiovaticana.va. Але памыляецца як той, хто забівае ў імя рэлігіі, так і той, хто абражае рэлігіі, прыкрываючыся правам казаць усё, што хоча, лічыць ён.

Нельга рэагаваць гвалтоўна на абразы, але адначасова і нельга правакаваць, нельга абражаць веру іншых, нельга насмiхацца над верай, таму што існуе мяжа, якая акрэслена “годнасцю” кожнай з рэлігій, сказаў Папа.

На пытанне аб пашырэнні вакарыстання дзяцей і моладзі ў тэрарыстычных акта у якасці смяротнікаў Святы Айцец адказаў, што ў асобах, якія жадаюць забіць сябе дзеля смерці іншых, прысутнічае “чалавечая неўраўнаважасць”.

Смяротнік аддае жыццё, але аддае яго не ў добрым напрамку, як, напрыклад, місіянеры, якія аддаюць жыццё, каб “будаваць”, заўважыў ён. Паводле Францішка, абвязваць дзяцей выбухоўкай, гэта нішто іншае, як іх рабскае выкарыстанне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі