У Полацку за дробнае хуліганства затрымалі крышнаітаў

крышнаітыУ Полацку затрыманыя два сябры крышнаіцкай суполкі, на іх складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства”. 15 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адзін з затрыманых змог перанесці судовае паседжанне ў сувязі з камандзіроўкай на 21 студзеня.

Сітуацыя з другім затрыманым высвятляецца 16 студзеня ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы, паведамляе spring96.org.

Абвінавачаныя адзначаюць, што яны каля гандлёвага дому ў Полацку прапаноўвалі мінакам паразмаўляць і азнаёміцца з іх літаратурай. Да іх падыйшла адміністратар гандлёвага дому і папрасіла адыйсці далей ад будынка. Крышнаіты выканалі просьбу, але праз некаторы час іх затрымалі міліцыянеры. У міліцыі яны правялі каля шасці гадзінаў, пасля чаго ім прад’явілі абвінавачванні ў дробным хуліганстве, у тым ліку за нецэнзурную лаянку ў публічным месцы. Пасля складання пратаколаў на падставе заявы адміністрацыі гандлёвага дому затрыманых адпусцілі, а справы накіравалі ў суды па месцы іх рэгістрацыі – у Мінск ды Оршу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі