Хрышчэнскую ваду можна будзе набраць у 40 мінскіх храмах

Святочныя набажэнствы на свята Хрышчэння Гасподняга пройдуць 18 і 19 студзеня ў 40 храмах горада Мінска. Набраць ваду можна будзе пасля яе асвячэння практычна ў любы час. Калі менавіта ў вашым храме будзе адпраўляцца набажэнства і ў якой храм зручней схадзіць, можна паглядзець у прадстаўленай табліцы.
Свяшчэннаслужыцелі нагадваюць, што сэнс свята Хрышчэння Гасподня складаецца не ў тым, каб набраць як мага больш хрышчэнскай вады ці выкупацца ў гэты дзень у палонцы. У першую чаргу неабходна наведаць храм. На набажэнствах гэтага дня ў царкве ўспамінаецца падзея хрышчэння Гасподняга. Гасподзь Ісус Хрыстос, будучы щ 30-ці гадовым узросце прыйшоў да Іанна Хрысціцеля, які знаходзіўся каля ракі Іардан і хрысціў народ, акунаннем ў воды Іардана.

Хрышчэнне — абмыванне грахоў і нараджэнне ў новае жыццё.

Іаан прапаведаваў  аб хуткім прыходзе Месіі. Убачыўшы Ісуса, быў здзіўлены і сказаў: «мне трэба хрысціцца ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?». Акунанне ў воды ракі азначала абмыванне ад грахоў. Але Ісус быў бязгрэшны, менавіта таму так усклікае Іаан. На гэта Ісус адказаў, што «належыць нам выканаць усякую праўду», і прыняў хрышчэнне ад Іаана Хрысціцеля. Падчас хрышчэння Гасподзь адчыніў неба, і ўсе прысутныя ўбачылі як сыходзіў з неба Дух Святы ў выглядзе голуба і пачулі голас Бога-Айца, які гаварыў: «Ты Сын Мой Любасны, на Цябе Мая добрая воля!» (Лк. 3: 21-22). Таму, што Бог у гэты момант паўстаў ва ўсіх трох Сваіх іпастасях, свята Хрышчэння яшчэ называецца Богаяўленнем.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі