У Салігорску праваслаўнае брацтва святых Пятра і Фяўронні уручае падарункі ад гараджанаў

soligorsk-xramДабрачынная асветніцкая акцыя «Раство прыходзіць да кожнага» з 20 снежня па 6 студзеня праходзіла ў Салігорску. Валанцёры праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні, дзеючага пры салігорскім саборы Раства Хрыстова, штодня збіралі падарункі ля ўваходу ў супермаркет «Віталюр».

Маладыя людзі распавядалі пакупнікам аб тым, як прыняць удзел у акцыі, раздавалі ўлёткі пра прытулкі і бальніцы, для насельнікаў якіх збіраліся падарункі. Імёны ўсіх, хто набыў што-небудзь у краме для дзяцей, валанцёры запісвалі, каб затым памаліцца пра гэтых людзей на спецыяльным набажэнстве, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У выніку акцыі атрымалася сабраць 118 аб’ёмных падарункавых камплектаў. Частка іх была ўручаная 7 студзеня ў гарадскім Палацы культуры ў ходзе Каляднага дабрачыннага канцэрта, куды былі запрошаныя выхаванцы сацыяльна-педагагічнага і карэкцыйна-развіваючага цэнтраў, а таксама людзей, якія стаяць на ўліку ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У перыяд святак з рэшты ахвяраванняў валанцёры сабралі 30 падарункавых камплектаў для пацыентаў Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Зараз валанцёры рыхтуюць падарункі для дзяцей-адмоўнікаў з Салігорскай гарадской бальніцы і Дома састарэлых у вёсцы Доўгае.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі