Калядныя фестывалі адбыліся ў школах Полаччыны

rosonyУ сярэдняй школе ў Ушачах па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму Ушацкага райвыканкама 16 студзені адбыліся праваслаўныя Калядныя чытанні.

Перад пачаткам чытанняў благачынны Ушацкай акругі пратаіерэй Вячаслаў Лобец з чытальнікам храма святых пакутніцаў Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры Арцеміем Усцінавым здзейсніў набажэнства на ўсякія добрыя дзеі. Па заканчэнні працы чытанняў святар падарыў аддзелу адукацыі абраз Хрыста Збавіцеля, паведамляе eparhia992.by.

У СШ № 2 Верхнядзвінска 16 студзеня адбылося дзіцячае свята «Калядны сувенір», якое ўключыла ў сябе падрыхтаваныя дзецьмі, бацькамі і педагогамі канцэрт і выставу. Мерапрыемства наведаў благачынны Верхнядзвінскага раёна пратаіерэй Валянцін Вабішчэвіч.

У сярэдняй школе ў Расонах з 12 па 16 студзеня праходзіў Калядны фэст. Праграма фестывалю ўключыла ў сябе класныя і інфармацыйныя гадзіны, творчы конкурс «Цудоўная гісторыя ў ноч пад Каляды», прагляды мультфільмаў і мастацкіх фільмаў, канцэрт «Услаўляе ўся зямля Раство Хрыстова», падрыхтаваны малымі з праваслаўнага 2 класа музыканта і выканаўцы Алены Уншчыковой, лялечны спектакль «Цуд для Насты», падрыхтаваны ўдзельнікамі праваслаўнага гуртка «Каўчэг». Актыўнасць і жаданне вучняў ўдзельнічаць у фестывалі высока ацаніў настаяцель храма Узнясення Гасподняга ў Расонах пратаіерэй Аляксандр Гардзевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі