Хрысціянскія журналісты і блогеры ў Мінску вучыліся пошукавай аптымізацыі сайтаў

SONY DSC Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча для хрысціянскіх журналістаў і блогераў Мінска і Мінскай вобласці 17 студзеня была прысвечана пытанням пошукавай аптымізацыі сайтаў.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі рэлігійных сайтаў, журналісты і аўтары персанальных блогаў, якія пішуць пра жыццё розных цэркваў, хрысціянскіх дабрачынных і грамадскіх арганізацый, адукацыйных устаноў сталічнага рэгіёну.

Трэнінг праводзіў кіраўнік SEO-кампаніі Аляксей Шаблоўскі. У семінары таксама прыняў удзел галоўны рэдактар ​​парталу КРЫНІЦА.INFO Анатоль Шырвель, які распавёў аб развіцці партала і важнасці сумеснага сведчання ўсіх хрысціянаў з дапамогай сеткі інтэрнэт.

Як адзначылі ўдзельнікі, атрыманыя ў ходзе семінара веды дазволяць ім палепшыць працу хрысціянскіх інтэрнэт-рэсурсаў і зрабіць іх больш зразумелымі і карыснымі для наведвальнікаў. Чакаецца, што пытанням аптымізацыі сайтаў будзе прысвечаны і запланаваны на 14 лютага яшчэ адзін семінар у Мінску.

Арганізатарам сустрэчы выступілі грамадзянская ініцыятыва Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO . Мінулы такі семінар прайшоў 13 снежня і быў прысвечаны пытанням распрацоўкі сайтаў.

Фота Мікалая Куксачова

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі