У Друі і Смаргоні пройдуць духоўныя сустрэчы каталіцкай моладзі

drДухоўныя практыкаванні для каталіцкай моладзі ўзростам ад 15 гадоў адбудуцца ў Друі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы з 23 па 25 студзеня. Арганізатарымі духоўных практыкаванняў выступілі законныя сёстры-эўхарысткі, якія апякуюцца парафіяй, жывучы ў невялікім кляштары пры друйскім кляштары мар’янаў.

У праграме духоўныях сустрэчаў – Святая Імша, супольная і індывідуяльная малітва, музычная праграма. Духоўныя канферэнцыя правядзе ксёндз-рэкалекцыяніст Сяргей Мацюшонак, паведамляе настаяцель друйскага касцёла кс. Сяргей Сурыновіч на сваёй старонцы facebook.com.

boskoУ кляштары маецца месца для начавання, паведаміць пра свой удзел трэба загадзя, патэлефанаваўшы сястры Наталлі Арлянкевіч SJE.
Каталікі-салезіяне з усёй Беларусі збяруцца ў Смаргоні на свята Яна Боска 1 лютага ў салезіянскім Моладзевым цэнтры. Тэма святкаванняў гучыць як «Ксёндз Боска – выхаваўца».
У праграмме святкавання – Святая Імша, канцэрт, падрыхтаваныя мінскімі ўдзельнікамі прэзентацыі “Ксёндз Боска з моладдзю і для моладзі”, “Ксёндз Боска ў сям’і” і бараўлянскімі – “Ксёндз Боска ў школе”, супольная малітва. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернецца Рэгіянальны Настаяцель Місіі Святого Францішка Сальскага ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч, паведамляе sdb.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі