У Віцебску прайшоў епархіяльны ранішнік

okeanЕпархіяльны калядны ранішнік пад назвай «Калядныя вечары» адбыўся 11 студзеня ў сценах праваслаўнай Віцебскай духоўнай семінарыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел выхаванцы 11 нядзельных школ горада Віцебска.

Выхаванцы ўсіх нядзельных школ горада падрыхтавалі музычныя выступы. Асабліва цёпла прынялі гледачы маленькіх акцёраў з нядзельнай школы пры храме святога пакутніка Фадзея са сцэнкай «Святочныя сукеначкі», а таксама школьнікаў з храма іконы Божай Маці «Ацаляльніца», якія паказалі прадстаўленне тэатра ценяў, паведамляе vitprav.by.

У Брэсце з удзелам епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана 15 студзеня адбыўся канцэрт «Калядныя вечары», падрыхтаваны ўзорнай студыяй эстэтычнага выхавання “ОКеан” і праваслаўным хорам.

У канцэртную праграму ўвайшлі музычныя нумары і сцэнічная пастаноўка па матывах казкі Г. Х.  Андэрсана «Снежная каралева», падрыхтаваныя студыяй «ОКеан», а таксама выступ дзіцяча-юнацкага хору брэсцкага храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пад кіраўніцтвам Наталлі Алесік. Па заканчэнні канцэрта ўладыка звярнуўся да музыкаў са словам падзякі, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі