Беларускія праваслаўныя акунаюцца ў вадохрышчанскія купелі (фотарэпартаж)

вадохрышча 19Праваслаўныя вернікі Беларусі 19 студзеня адзначаюць свята Вадохрышча. Адной з традыцый гэтага дня стала абмыванне вернікаў у каляднай купелі ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў Ярдані. Пра тое, як адбывалася абмыванне ў рацэ Бярэзіне ў Бабруйску, прапануем фотарэпартаж Надзеі Гацак.

У горадзе была адкрыта толькі адна афіцыйная калядная палонка — у раёне вяслярнай базы дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Для абагрэву жадаючых акунуцца была арганізавана гарачая гарбата, дзяжурыла машына хуткай дапамогі.

Людзі акуналіся ў палонцы яшчэ да прыходу святара і здзяйснення ім чыну асвячэння вады. Пры гэтым святар заклікаў іх не толькі акунуцца ў купелі, але і паспавядацца і прычасціцца ў храме. Ці пачулі вернікі яго заклік, невядома.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі