Мітрапаліт Павел узначаліў усяночнае трыванне напярэдадні Хрышчэння

top (3)

У Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску 17 і 18 студзеня, напярэдадні свята Хрышчэння, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночныя чуванни і літургію.

Па заканчэнні набажэнстваў Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і вернікаў храма са словам навучаньня. Ён павіншаваў усіх прысутных з прыняццем Святых Хрыстовых Таінстваў і  дабраславіў, паведамляе сhurch.by.

top (4)

А ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт прыняў віншаванні з Каляднымі святамі ад дзіцяча-юнацкага хору сталічнага прыходу Усіх святых (кіраўнікі хору – іерэй Андрэй Саўрыцкі, Марыя Клачко).

Ганаровы Патрыяршы Экзарх падзякаваў і блаславіў кіраўнікоў і ўдзельнікаў хору, пажадаў ім Божай дапамогі і творчых поспехаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі