У Маскве атрымаў паўнамоцтвы новы епіскап Лідскі і Смаргонскі

prednukЧын нарачэння ў епіскапа Лідскага і Смаргонскага праваслаўнага архімандрыта Парфірыя (Праднюка) адбыўся 18 студзеня ў крыжовым храме Ўладзімірскай іконы Божай Маці ў рэзідэнцыі Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Чыстым завулку Масквы.

Чын нарачэння ўзначаліў Патрыярх Кірыл у саслужэнні мітрапаліта Істынскага Арсенія, архіепіскапа Ягор’еўскага Марка, епіскапа Дзмітраўскага Феафілакта, епіскапа Салнечнагорскага Сергія, епіскапа Падольскага Ціхана і епіскапа Васкрасенскага Савы, якія займаюць кіруючыя пасады Маскоўскай патрыярхіі, паведамляе eparhia.by.

Абраны на архірэйскае служэнне архімандрыт Парфірый (Праднюк) звярнуўся да Патрыярха і архіпастыраў з намесніцкім словам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі