Ярмошына: самая верагодная дата выбараў прэзідэнта Беларусі – 15 лістапада

ермошинаСтаршыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што самая верагодная дата правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў гэтым годзе – 15 лістапада.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю часопісу “Беларуская Думка”, 15 лістапада – апошняе магчымая нядзеля для правядзення выбараў. Згодна з Канстытуцыяй, выбары трэба правесці не пазней за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы (г. зн. за два месяцы да 21 студзеня 2016), перадае БелТА.

Дата папярэдне адобрана прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам як самая верагодная.

“Нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу”, – сказала Лідзія Ярмошына. Палітычным партыям і беспартыйным суіскальнікаў пасады прэзідэнта трэба арыентавацца на гэты тэрмін, дадала яна.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі