Царква “Гефсіманія” прапаведавала Евангелле ў папраўчай калоніі ў Навасады

54bcbb15d501618 студзеня браты і сёстры з мiнскай царквы “Гефсіманія” хрысціян веры евангельскай  ўдзельнічалі ў набажэнствах у іншых цэрквах.

Старэйшы пастар царквы Мікалай Стасiлевiч з братамі Дзмітрыем Лазаравым і Сяргеем Майсеевым наведалі царкву “Кліч Хрыста” у Старобіне Салігорскага раёна і падзяліліся Словам Божым, паведамляе geth.by.

Таксама браты Сяргей і Дзмітрый прынялі ўдзел у набажэнстве памеснай царквы вёскі Поварчицы, найстарэйшай царквы Салігорскага рэгіёну, чыя гісторыя налічвае больш за 90 гадоў.

Брат Андрэй Пятровіч разам з групай дзяцей з нядзельнай школы былі ў гасцях у мінскай царквt “Пакланенне Хрысту”.

Браты Міхаіл Кунцэвіч і Уладзіслаў Ковалицкий з сябрамі з дзяржынскай царквы наведалі выпраўленчую калонію ў Навасады, дзе прапаведавалі Евангелле.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі