Каталіцкая харызматычная супольнасць «Эмануэль» правядзе заняткі ў Баранавічах

emmanuelТрохдзённыя духоўныя сустрэчы для каталіцкай моладзі правядуць у Баранавічах чальцы міжнароднай харызматычнай супольнасці «Эмануэль». Супольнасць, заснаваная ў 1976 французам П’ерам Гусарам, мае сёння больш за 10 тысяч чальцоў у 64 краінах свету, у тым ліку больш за 200 святароў, некалькі біскупаў, больш за 200 кансэкраваных братоў і сясцёр.

Супольнасць “Эмануэль” вызначаецца трыма галоўнымі харызмамі – евангелізацыяй, спачуваннем, малітвай пры выстаўленых Святых Дарах. Бліжэй пазнаёміцца з жыццём супольнасці, пачуць сведчанні пра духоўны досвед яе ўдзельнікаў можна будзе ў часе духоўных сустрэчаў з 23 па 24 студзеня. Праграма духоўных сустрэчаў і кантакты арганізатараў прадстаўленыя на сайце catholicnews.by.

Маецца магчымасць начлега ў баранавіцкім кляштары Сясцёр Місіянерак Святога Сямейства. Прыблізная сума ахвяраванняў складае 100 000 руб. Абавязковы запіс да 21 студзеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі