Правілы выхавання дзяцей ад Дэні Джонсан

johnson_2

Дэні Джонсан вырасла ў сям’і без дастатку. Зацяжарыла ў 17. Пазбавілася жылля ў 21. Стала мільянерам ў 23 гады. Дэні свае сакрэты па дасягненні поспеху не трымае ў сакрэце. Яна ператварыла іх у метады, простыя ва ўжыванні, якія дапамагаюць дамагчыся выніку сотням тысяч людзей па ўсім свеце.

Сёння яна аўтар бэстсэлераў, міжнародны спікер і вядучая ТБ і радыё-шоў. Будучы уладальнікам некалькіх кампаній, жонкай, маці пецярых дзяцей і бабуляй пецярых унукаў, Дэні і яе сям’я праяўляюць клопат аб тысячах дзяцей-сіротах, удовах, хворых і ахвярах сэкс-гандлю ва ўсім свеце. Яна натхняе іншых людзей ва ўсім свеце рабіць тое ж самае.

Дэні Джонсан – чалавек-практык. Вось што яна кажа пра выхаванне дзяцей.

Яна перакананая, што мэта павінна быць ужо з дзяцінства.

Багатыя людзі выхоўваюць будучых выпускнікоў Гарварда, будучых топ-мэнэджараў, будучых лекараў ці прэзідэнтаў. Між тым, сярэдні чалавек нараджае і выхоўвае дзяцей з думкай: а раптам пашанцуе?

Хто можа сёння ўявіць школьніка без тэлевізара і мабільнага тэлефона? Дзеці Дэні Джонсан атрымалі свае першыя тэлефоны ў 16 гадоў, першым іх кампутарам стаў стары кампутар бацькі, а тэлевізара ў хаце няма наогул.

Мабільнік прывучае чалавека не арганізоўваць і не планаваць свой час, а тэлевізар дэманструе няправільныя мадэлі жыцця, – перакананая Дэні.

Бацькі павінны сачыць за тым, якія мультфільмы і фільмы глядзяць іх дзеці. Вось што кажа Дэні Джонсан пра Губку Боба:

«Гультай, разбэшчаны мужычок радуецца таму, як ён абвёў вакол пальца іншых. Вы хацелі б, каб вашыя сыны выраслі такімі мужычкамі? Хацелі б такіх мужоў для сваіх дачок? Калі не глядзець тэлевізар 30 дзён, ад гэтай залежнасці можна пазбавіцца”.

Бацькі павінны навучыць дзяцей любіць працу, а не адлыньваць ад яе. Але што адбываецца ў жыцці?

Набліжаюцца выхадныя, і дзеці чуюць ад бацькоў: “Дзякуй Богу, пятніца; можна адпачыць ад працы; начальнік у мяне – свіння; падначаленыя не слухаюцца, а праца нервуе». Такая пазіцыя з самага дзяцінства вучыць, што праца – гэта дрэнна, цяжка і непрыемна. Дзеці, якіх так выхоўваюць, не захочуць працаваць або пачынаць уласны бізнэс, – мяркуе Дэні Джонсан.

У яе сям’і дзеці ўжо з двух гадоў робяць простую працу па хаце, і да 11 гадоў іх уклад ўжо даволі істотны. Яны не карыстаюцца паслугамі кухаркі, пакаёўкі або нянечкі – з усёй працай па хаце сям’я спраўляецца самастойна, хоць фінансавае становішча дазваляе наняць абслугоўваючы персанал.

Пры гэтым трэба, каб дзіця было здольна выконваць працу, якая яму не падабаецца ці прымушае напружвацца –  гэта развівае характар, сілу волі. Калі ж рабіць толькі тое, што падабаецца – ніякай дадатковай карысці для чалавека гэта не прынясе, перакананая Джонсан.

Важна зразумець – вы не банкамат для вашага дзіцяці.

“Я даю дзіцяці 50 даляраў у год на абутак і купляю чатыры пары джынсаў. Ніякі раскошны абутак за такія грошы не купіш, але калі хочацца – альбо ідзі і зарабі, або чакай распродажы!” – кажа Джонсан, адзначаючы, што дзіця павінна быць забяспечана самым неабходным, але асаблівыя фантазіі і жаданні яно павінна рэалізоўваць само.

“Самае дрэннае, што могуць зрабіць бацькі – зарабляць грошы, каб даць дзецям тое, чаго ім самім не хапала ў дзяцінстве. Калі дзеці вырастаюць, яны трапляюць у свет, дзе ўжо не могуць дазволіць сабе жыць так, як прывыклі”, – адзначае бізнэсвумэн.

Вельмі важна навучыць дзяцей правільна ставіцца да фінансаў.

Грошы можна патраціць толькі двумя варыянтамі: навучыць дзяцей збіраць грошы, зарабляць і інвеставаць або купляць непатрэбныя рэчы і забяспечваць добрую адукацыю і падарожжа дзецям тых бізнесменаў, што гандлююць гэтымі рэчамі.

У сям’і Дэні Джонсан ёсць правіла: назапась 10 даляраў, і я табе дам яшчэ 10. Калі сума сабраная, купляць можна толькі тое, што дазваляе табе расці і развівацца: ровар, музычны інструмент, падарожжа.

І апошняе, але не менш важнае: вучыце дзіцяці шчодрасці.

У большасці паспяховыя людзі адрозніваюцца эмацыйнай і матэрыяльнай шчодрасцю. Яны не зайздросныя і вельмі шчодрыя. Вучыце дзяцей павазе, заклікае Джонсан. Не выпадкова ў Бібліі сказана, што 10% трэба ахвяраваць: дзеці ў яе сям’і таксама аддаюць 10% ад кожнага заробленага даляра сіротам. 20% застаецца на адпачынак і забавы, а астатняе адпраўляецца ў скарбонку. На будучыню і рэалізацыю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі