Статыстыка «Ісламскай дзяржавы»: прадстаўніцтва ў 12 краінах, 2 тыс. рабыняў, тысячы трупаў

dbae072a3896549ebdd65d999f4d16852Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» працягвае пашыраць свае аперацыі праз Сірыю і Ірак. Яе прадстаўнікі ёсць ў аб’яднаных групоўках ў 12 краінах – ад Лівіі да Інданэзіі, паведамляе katolik.ru.

ІГ цяпер прысутнічае і на поўдні Афганістана. У правінцыі Хельманд яго салдат сустракае супраціў пратэстоўцаў радыкальна-ісламскім рухам Талібан і ўзброенай арміяй.

Салдаты тэрарыстычнай групоўкі атрымліваюць у месяц 425 еўра.

У Лівіі саюзнікі ІГ трымаюць выкрадзенымі 21 егіпецкіх хрысціян, сезонных рабочых. У канцы снежня былі забітыя многія члены хрысціянскіх сем’яў-выхадцаў з Егіпта.

Мінулым летам ІГ выгналі з поўначы Ірака паўмільёна хрысціянаў, юдэяў і памяркоўных мусульман, і там быў абвешчаны халіфат. Экстрэмісты самымі жорсткімі сродкамі ўсталявалі шарыят і не пабаяліся абезгалоўлівання, распяцця, забівання камянямі і гвалту. Каля 2 тыс. езiдскiх жанчын і дзяўчат сталі рабынямі байцоў ІГ.

У Сірыі з моманту абвяшчэння халіфата 28 чэрвеня да канца снежня былі пакараныя 1878 чалавек. Па дадзеных сірыйскіх наглядальных службаў па выкананні правоў чалавека (Лондан), у іх ліку былі 1175 цывільных асоб, у тым ліку чацвёра дзяцей і восем жанчын.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі