У БАПЦ упершыню ўручаны ордэн Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка

1У храмах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы прайшлі Калядныя Набажэнствы. 6 студзеня увечары ў царкве святой Жыровіцкай Іконы Божай Маці ў горадзе Гайлянд Парк (ЗША) адбылося Усяночнае Пільнаванне.

У ім узялі ўдзел уладыка Святаслаў і настаяльнік парафіі а.Зіновій. Пасля службы адбылася Калядная вячэра, паведамляе belapc.org.

7 студзеня адбылася архірэйская Літургія. Пры яе канцы архіяпіскап Святаслаў упершыню ўручыў царкоўную ўзнагароду (паводле рашэння Рады БАПЦ) Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка І ступенi спадару Віктару Дубягу, які з’яўляецца болей за 30 гадоў старшынёй парафіяльнай рады гэтай парафіі.

Ён яшчэ ў канцы 1940-х. хлапчуком прыслугоўваў у храме БАПЦ у лагеры перамешчаных асобаў у Розэнгайме (Нямеччына).

Пасля службы адбыўся святочны абед, дзе вернікі спявалі Калядкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі