У Беларусі могуць з’явіцца да ўжо створаных новыя праваслаўныя епархіі і нават мітраполіі
Мітрапаліт Павел не выключыў з’яўлення ў Беларусі новых мітраполій. Зараз у Беларускай праваслаўнай царкве 1 мітраполія і 14 епархій. Пры гэтым не трэба разумець з’яўленне новых епархій як імкненне да скасавання БПЦ. Пра гэта Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел распавёў, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла 20 студзеня ў Менску.
Мітраполія не мае статусу юрыдычнай асобы, удакладніў Экзарх. Датычна разузбуйнення наяўных епархій і стварэння за кошт гэтага новых, мітрапаліт растлумачыў, што працэс ажыццяўляецца для актывізацыі парафіяльнага жыцця. Гэта дазваляе біскупу больш цесна знаёміцца з праблемамі канкрэтных прыходаў. І працэс яшчэ не завершаны – у Экзархаце маюцца некалькі прашэнняў епіскапаў аб разузбуйненні яшчэ некалькіх епархій, перадае карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO.
Адказваючы на пытанне аб сваім прававым статусе, у якім Мітрапаліт Павел знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ён адзначыў, што зусім нядаўна атрымаў від на жыхарства на 2 гады.
З нагоды ўзаемадзеяння з іншымі канфесіямі Мітрапаліт Павел адзначыў гатоўнасць працаваць з тымі, з кім ужо склаліся добрыя адносіны. Пры гэтым усякага роду экумэнізм недапушчальны. “У праваслаўнай царквы настрой насцярожаны з нагоды такога ўзаемадзеяння. Гэта выклікае абурэнне і адтаржэнне”, – адзначыў іерарх.
Беларуская мова набажэнства дарэчна толькі калі прыхаджане самі папросяць пра гэта настаяцеля. Мітрапаліт Павел адзначыў, што ведае прыклады, калі з-за ўвядзення беларускай мовы прыхаджане пакідалі прыход або былі вымушаныя наведваць службы ў іншы час. Сам Мітрапаліт беларускую мову пакуль не вывучыў. “Калі б усе навокал гаварылі па-беларуску, я б хутка яе вывучыў”, – распавёў Мітрапаліт. “Мову я разумею, але размаўляць мне пакуль складана”.
“Charlie Hebdo – гэта не мастацтва”, – упэўнены Мітрапаліт Павел. “Усе абураюцца забойствам журналістаў – ну а навошта гэта было рабіць (публікаваць карыкатуры)”
Занепакоены Мітрапаліт шырокім пранікненнем інтэрнэту ў наша жыццё. “Шмат дзіўнага і страшнага адбываецца ў соц.сетях. Напрыклад, весці дзённікі ў сацсетках, гэта пазбаўляе чалавека патаемныя”. “У Разані быў выпадак, калі да мяне на размову прыйшлі з дыктафонам і потым выклалі гэта ў сацсетку са сваімі каментарамі. Добра хоць гэтыя каментары былі станоўчымі”.
У Беларусі Мітрапаліту Паўлу падабаецца тое, што людзі прыходзяць на службы цэлымі сем’ямі, з дзецьмі, у Расіі такое ўбачыш не часта. Беларусь ужо становіцца для іерарха роднай – “паўсюль знаёмыя твары, знаёмыя краявіды”.
Прэс-канферэнцыю Мітрапаліт скончыў на светлай ноце: “У нашага народа ёсць будучыня”.
Мікалай Куксачоў, КРЫНІЦА.INFO, фота аўтара
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)