“Дабрачыннае Мінскае кола” заклікае да незвычайнай вандроўкі
Праект “Дабрачыннае Мінскае кола” заклікае да ўдзелу людзей, неабыякавых да лёсу маладых інвалідаў, пазбаўленых магчымасці вандраваць. У супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцый дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам ініцыятары праекта 25 студзеня правядуць вандроўку, кожны ўдзельнік якой спрычыніцца да магчымасці далучыцца да яе аднога маладога інваліда.
Узнёсак у аплату вандроўкі (250 тысяч) – не проста кошта мерапрыемства, але і магчымасць бяслпатнага ўдзелу для аднаго маладога інваліда. Арганізатары вандроўкі прапаноўваюць цікавы маршрут – палацава-паркавы і гаспадарчы комплекс Ашторпаў-Чапскіх з неагатычным палацам 19 XIX ст. у Прылуках, палацава-паркавы комплекс роду Чапскіх і адноўленая Мікалаеўская царква XIX ст. у Станькаве, драўляны касцёл Уздвіжання Святога Крыжа пач. XIX ст. і пірамідальная ўсыпальніца Завішаў ва Ўздзе, кальвінскі збор XVI ст. і сядзіба Завішаў ў Кухцічах, сядзіба Якуба Наркевіча-Ёдка (першая метэрэалагічная станцыя) ў Наднёмне, паведамляе otdyhaem.by.
Агульная працягласць маршрута – 220 км, у якасці экскурсавода выступіць вядомы гісторык Павал Каралёў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)