Каталіцкі хор «Calasanz» ладзіць гастролі ў Гродзенскай епархіі

horХор каталіцкай моладзі «Calasanz» са Шчучына, які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе існавання, распачаў гастрольныя выступы ў прыходах Гродзенскай каталіцкай епархіі.

Арыгінальная канцэртная праграмма ўяўляе з сябе спалучэнне элементаў батлейкі і каляднага спеву: акторы, якія граюць анёлаў, пастухоў і Марыю, гутараць паміж сабой, спяваючы калядкі. Аўтар ідэі – кіраўнік і стваральнік шчучынскага хора Людміла Казлова, паведамляе catholic.by.

Канцэрты хора «Calasanz» адбыліся ў Шчучыне, а таксама ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, наступны канцэрт – у касцёле святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса ў Астрына.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі