Следчы камітэт закрыў беспрэцэдэнтную крымінальную справу па сурагатнаму мацярынству
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне беспрэцэдэнтнай крымінальнай справы ў сферы парушэння заканадаўства аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях.
Крымінальны пераслед ажыццяўляўся ў адносiнах да iндывiдуальнай прадпрымальнiцы Колесень О.М. па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусi: незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, падробка дакумента. Аб гэтым паведамляе Следчы камітэт Беларусi.
Жанчына падазравалася ў тым, што з 2010 па 2014 гады ў парушэнне дзеючага заканадаўства аказвала грамадзянам паслугі па суправаджэнні праграмы «сурагатнае мацярынства».
Пасля поўнага ўстанаўлення ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраванай, следства завяршылася. З прычыны акта амністыі прынята рашэнне аб спыненні крымінальнай справы па нерэабілітуючых падставах.
У працэсе расследавання высветлілася, што дзеючае заканадаўства не дазваляе эфектыўна кантраляваць працэс ажыццяўлення сурагатнага мацярынства ў Беларусі. У выніку, следчы камітэт прааналізаваў і падрыхтаваў шэраг прапаноў, якія накіравалі на адрас урада Беларусi.
Колесень зарэгістравалася ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і арганізавала працу па зводніцтву жанчын, якія жадаюць стаць сурагатнай маці, і шлюбных пар, у якіх жанчына не магла зачаць дзіця. За пасрэдніцтва атрымлівала ад шлюбнай пары ўзнагароджанне ад 2 000 да 4 500 еўра, паведамілі ў Cледчым камітэце Беларусі.
Дакладную інфармацыю аб сурагатных маці падазраваная сваім кліентам не давала. Неаднаразова падрабляла медыцынскія і іншыя дакументы.
У далейшым яна, за асобнае ўзнагароджанне ў памеры ад 2 000 да 2 500 даляраў, перадавала сурагатным маці дакументы, якія пацвярджаюць правядзенне ЭКА ў клініцы Санкт-Пецярбурга. Хоць жанчыны там не былі. Пасля дадзеныя дакументы накіроўваліся юрысту арганізацыі аховы здароўя, дзе нараджаліся дзеці, і афармлялася іх перадача.
Былі выпадкі, калі сурагатная маці ў адносінах да народжанага ёю дзіцяці з’яўлялася генетычнай мацi, што забаронена арт. 22 Закона Беларусi “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях». І ў выніку – прадавала сваё дзіця.
У некаторай ступені, недасканаласць заканадаўства ў галіне ажыццяўлення сурагатнага мацярынства з’явілася адным з фактараў, якія садзейнічалі ўчыненню Колесень О.М. супрацьпраўных дзеянняў.
Паміж Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам аховы здароўя пакуль няма адзінага меркавання аб неабходнасці ліцэнзавання кансалтынгавых паслуг у галіне сурагатнага мацярынства.
Супрацоўнікі следчага ўпраўлення акцэнтуюць увагу на неабходнасці распрацаваць і заканадаўча замацаваць нормы кантролю за правядзеннем праграм сурагатнага мацярынства, якія дазваляюць выключыць магчымасць незаконнай перадачы такіх дзяцей, забяспечыць бяспеку іх жыцця, здароўя і ўмоў выхавання.
А на падставе існуючага заканадаўства, у ходзе расследавання крымінальнай справы, следства прыйшло да высновы, што ў дзеяннях Колесень О.М. адсутнічае склад злачынства, прадугледжаны арт. 181 (гандаль людзьмі) Крымінальнага кодэкса Беларусi.
Следчы камітэт разлічвае, што зацікаўленыя ведамствы прымуць неабходныя меры па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы медыцыны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)