Лютэранскі пастар: Экуменізм — не ідэалогія і не праграма, гэта — стыль жыцця
Пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў адзначыў у каментарыі Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, што экуменізм пачынаецца з даверу Госпаду, які хоча бачыць нас як адзінства.
Паводле яго слоў, менавіта супрацоўніцтва і прымірэнне розных хрысціянскіх канфесій – адно з найлепшых сведчанняў Евангелля ў свеце і закліку Хрыста «каб былі ўсе адно».
18-25 студзеня ва ўсім свеце праходзіць Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. 24 студзеня ў мінскай архікатэдры адбудзецца экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, таксама падобная малітва пройдзе і ў Гродне.
Як зазначае Уладзімір Татарнікаў, ёсць шэраг экуменічных дакументаў, але экумена не павінна існаваць толькі на паперы. Гэта не ідэалогія, не праграма, гэта — стыль жыцця, якi утрымлівае ў сабе чатыры асновы хрысціянскага жыцця: зносіны, малітву, сведчанне і служэнне бліжняму, лiчыць ён.
Сёння ад нас, хрысціян, залежаць узаемаадносіны паміж намі, сказаў пастар.
Лютэранская Царква заўсёды была гатовая да адкрытага дыялогу з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій, заявіў Уладзімір Татарнікаў.
Ніхто не павінен прыносіць сваю ідэнтычнасць у ахвяру экуменэ, але павінен прызнаць за іншымі права на існаванне, — адзначыў ён.
Таму, хто яскрава ўсведамляе сваю ідэнтычнасць, прасцей прыняць ідэнтычнасць іншага, лiчыць Уладзімір Татарнікаў.
Пастар таксама адзначыў, што адным з яркіх прыкладаў служэння бліжняму з’яўляецца ўзаемадзеянне ў сацыяльнай сферы, і адзін з такіх прыкладаў — супрацоўніцтва каталіцкага «Карытас», праваслаўнага сацыяльнага аддзела і лютэранскага дыяканскага цэнтра.
Бачачы прымірэнне паміж хрысціянамі, людзі хутчэй знаходзяць шлях да прымірэння адзін з адным і з Богам, сказаў Уладзімір Татарнікаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)