Рэферэндум аб сям’і пройдзе ў Славакіі 7 лютага
У Славакіі пройдзе восьмы па ліку рэферэндум. Ініцыятарам яго правядзення выступіла грамадская арганізацыя «Альянс за сям’ю», якая сабрала ў яго падтрымку подпісы 400 тысяч славацкіх грамадзян. Прапаноўвалі вынесці на рэферэндум чатыры пытанні, але Канстытуцыйны суд зацвердзіў тры, паведамляе Міжнароднае радыё Славакіі.
Прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска абвясціў рэферэндум пра сям’ю і дату яго правядзення – 7 лютага 2015.
Грамадзянам трэба будзе адказаць на наступныя пытанні:
– Ці згодныя Вы з тым, каб шлюбам не магло называцца ніякае іншае сумеснае жыццё асоб, акрамя саюза аднаго мужчыны і адной жанчыны?
– Ці згодныя Вы з тым, каб парам або групам аднаго полу не было дазволена ўсынаўленне дзяцей і іх наступнае выхаванне?
– Ці згодныя Вы з тым, каб школы не маглі настойваць на ўдзеле дзяцей ва ўроках аб сексуальных паводзінах або эўтаназіі, калі іх бацькі або самі дзеці не згодныя са зместам навучання?
Каб рэферэндум адбыўся, у галасаванні павінны ўдзельнічаць больш за 50% выбаршчыкаў. Пакуль што гэта адбылося толькі адзін раз, калі ў 2003 годзе прымалася рашэнне аб уступленні Славакіі ў Еўрасаюз. Яно было адобрана больш чым 52% выбаршчыкаў. Правядзенне сямі папярэдніх рэферэндумаў абышлося амаль у 30 млн еўра.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)