У Віцебску на вакацыях адвентысты арганізавалі хрысціянскі лагер для дзяцей

мастерим_largeСтала добрай традыцыяй у царкве адвентыстаў сёмага дня Віцебска праводзіць хрысціянскі лагер для дзяцей не толькі ў час летніх, але і ў час зімовых канікул.

У гэтым годзе лагер дзённага знаходжання ў цэнтральнай суполцы праходзіў 4-7 студзеня. 40 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў наведвалі лагер, паведамляе adventist.by.

У іх была магчымасць навучыцца мастацтву пэчворка (лапікавая шыццё), картмэйкiнга (выраб паштовак сваімі рукамі), збудаваць домік для птушак і авіялайнер, а таксама пазаймацца спортам, гуляючы ў настольны тэніс, збіваючы кеглі, кідаючы дроцікі і г.д.

Запамінальным быў выезд лагера ў вераўчаны гарадок «Вяроўкаштрасэ» у 4 км ад горада.

Але не аднымі забаўкамі жывы быў лагер. Чырвонай ніткай праз усе дні праходзіла гісторыя біблейскага героя Язэпа, якога дзеці шукалі разам з дэтэктыўным агенцтвам Шэрлака Холмса і доктара Ватсана.

У лагеры былі не толькі віцебскія хлопцы, якія наведваюць суботнюю школу, але і падлеткі з Оршы, Талачына і Смаленска.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі