Абласная алімпіяда “Знаўцы Бібліі” прайшла ў Віцебску

1420482684_gt8uhhunbpi

Абласная алімпіяда “Знаўцы Бібліі» прайшла падчас зімовых канікул у Віцебску ў царкве хрысціян веры евангельскай “Добрая вестка”. У ёй бралі ўдзел дзеці, якія наведваюць нядзельныя школы хрысціянскіх евангельскіх цэркваў вобласці.

Удзельнікам трэба было дапісаць недапісаныя вершы з Бібліі і паказаць месца, дзе яны надрукаваныя. Было дадзена 12 вершаў з Новага Запавету і адна гадзіна часу, паведамляе cwlife.org.

Ангеліна Дуліна здала працу праз 7 хвілін. Усе адказы былі правільныя. Яна заняла першае месца, другое месца – Сцяпан Сарока, трэцяе месца – Лізавета Бельская. Усе прызёры – выхаванцы нядзельнай школы царквы хрысціян веры евангельскай “Шлях жыцця” Полацка.

Зараз дзеці рыхтуюцца да рэспубліканскай алімпіяды “Знаўцы Бібліі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі