Дэпутаты абяцаюць навесці парадак на Вайсковых могілках Мінска

могілкіГрупа дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі наведала праваслаўны храм святога дабравернага Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках у Мінску. Дэпутаты выказалі заклапочанасць нездавальняючым станам могілак, якія з’яўляюцца унікальнымі па сваім значэнні для гісторыі і культуры краіны.

«Мы плануем звярнуцца разам з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Міністэрства культуры, падрыхтуем адпаведны ліст, каб распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Беларусы павінны ўсведамляць значэнне і каштоўнасць гэтага месца, і трэба зрабіць так, каб яно стала візітнай карткай нашага горада і для нашых грамадзян і для прадстаўнікоў іншых дзяржаў», — заявіў дэпутат Уладзімір Пузырэўскі, паведамляе sobor.by.

Дэпутацкую камісію на Вайсковых могілках суправаджалі настаяцель Аляксандра-Неўскага прыходу Мікалай Коржыч і рэферэнт Мінскай епархіі па гістарычных пытаннях Генадзь Шэйкін.

Храм Аляксандра Неўскага быў задуманы як помнік воінам, якія загінулі ў Руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў. На Мінскіх вайсковых могілках пахавана каля 7 тыс. чалавек, у тым ліку Янка Купала і Якуб Колас.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі