У Гомелі, Лідзе, Жабінцы і Наваполацку прайшлі калядныя ранішнікі для малых

polockМалодшакласнікі нядзельнай школы пры праваслаўным Пакроўскім храме ў Жабінцы пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў падрыхтавалі пастаноўку «Калядная казка». 8 студзеня трупа маленькіх артыстаў дала невялікія віншавальныя канцэрты ў гарадскіх садках №1, №2, № 3 і № 4.

Старэйшыя выхаванцы нядзельнай школы – калектыў з 22 падлеткаў – падрыхтавалі Калядны спектакль па матывах рускай народнай казкі «Марозка», які 13 студзеня паказалі ў жабінкаўскіх сярэдніх школах №3 і №1, паведамляе ekklisia.by.

Калядны канцэрт, падрыхтаваны малымі, адбыўся 15 студзеня ў гомельскім яслі-садзе №125 пры падтрымцы настаяцеля храма святога Іаана Кармянскага пратаіерэя Мікалая Рабікава, паведамляе eparhiya.by.

У Лідзе 21 студзеня ў СШ № 9 каляднае свята зладзілі першакласнікі. Перад пачаткам канцэртнай праграмы да малышам з віншавальным словам звярнуўся настаяцель храма Аляксандра Неўскага пратаіерэй Расціслаў Лямачка, які духоўна апякае гэтую школу, паведамляе eparhia.by.

16 студзеня ўрачыстасць Раства адбылася ў наваполацкім садку № 17 па ініцыятыве педагогаў Яўгеніі Казловай і Алены Фланчавай, што падрыхтавалі ранішнік у супрацоўніцтве з настаяцелем храма «Неспадзяваная Радасць» пратаіерэем Аляксандрам Карандеем, які прыйшоў да артыстаў з падарункамі, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі