У Мінску прыпынілі будаўніцтва ГЦ перад уваходам у царкву

храмНа сустрэчы прадстаўнікоў грамадскасці мінскага мікрараёна Сухарава з кіраўніцтвам Фрунзенскага выканкаму і Мінгарсавета дэпутатаў прыхаджане праваслаўнага храма Архістратыга Міхаіла выказалі абурэнне пачаткам будаўніцтва гандлёвага комплексу непасрэдна перад уваходам у царкву.

Падчас абмеркавання доктар філалагічных навук Людміла Машчэнская звярнула ўвагу на унікальнасць царквы, якая з’яўляецца адзіным у Беларусі пяцінефным храмам. «Важна, каб яго можна было бачыць з кальцавой дарогі, гэта рэспубліканская каштоўнасць. І цяпер дзядзінец гэтага храма і дарога да яго зачыняецца», – адзначыла яна, перадае sobor.by.

У выніку старшыня Мінгарсавета Васіль Панасюк выказаў настойлівае пажаданне да забудоўшчыка прыпыніць будаўніцтва да высвятлення ўсіх абставінаў, паколькі побач «апынуліся два аб’екты-антаганісты». Акрамя таго, з-за будаўніцтва пацерпіць зялёнае насаджэнне, якога мала ў Фрунзенскім раёне.

Старшыня Фрунзенскага райвыканкама Барыс Васільеў таксама папрасіў прыпыніць будаўніцтва і паабяцаў садзейнічаць пераносу гандлёвага аб’екта, але так, каб «не пацярпеў заказчык будаўніцтва». Прадстаўнікі заказчыка паведамілі, што ў іх ёсць усе дазволы і ўзгадненні на правядзенне работ, але пагадзіліся прыпыніць будоўлю.

21 студзеня ў адрас прэзідэнта Беларусі быў адпраўлены зварот 6888 жыхароў Сухарава з просьбай забараніць будаўніцтва гандлёвага цэнтра перад храмам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі