Беларускія каталікі выпусцілі “Малітоўнік” для Android

malitounikМаладыя энтузіясты-каталікі са сталічнай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава, якую ачольваюць святары кс. Аляксандр Шамрыцкі MIC і кс. Андрэй Сідаровіч MIC,  распрацавалі адмысловую праграму “Малітоўнік” для Android.

Праграма ўтрымлівае ў сабе афіцыйныя малітвы Каталіцкай Царквы і штодзённыя літургічныя чытанні, да якіх цяпер можна мець доступ у любую хвіліну праз смартфон і планшэт, паведамляе sucharava-katolik.by.

Знайсці праграму на мабільнай прыладзе можна праз пошук у Google Play, увёўшы «Малитовник» або «Молитвенник Католический». Адрас праграмы ў Google Play: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.prayerbook.app.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі