Духавенства Гродна і Жабінкі сустрэлася з прадстаўнікамі свецкіх інстытутаў
Сустрэча прадстаўнікоў духавенства праваслаўнай Гродзенскай епархіі са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа ім. І. Шчаснага адбылася 22 студзеня ў царкоўна-прыходскім комплексе пры Свята-Пакроўскім катэдральным саборы.
Калядная гутарка іерэя Віктара Калацкага, дыякана Дзмітрыя Шэпялёва і дыякана Аляксандра Калацкага ўяўляла сабой чаяванне з адказамі на пытанні і інтэлектуальнымі гульнямі, паведамляе orthos.org.
23 студзеня настаяцель гродзенскага храма іконы Божай Маці «Спагнанне загінуўшых», клірык Свята-Пакроўскага сабора Валерый Барычэўскі сустрэўся з дырэктарам Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Тадэвушам Калошычам і адміністрацыяй каледжа. Мэтай гутаркі было дасягненне дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў плане духоўнага акармлення студэнтаў.
21 студзеня старшыні райвыканкамаў Гродзенскай вобласці ў рамках навучальнага семінара, які правадзіўся Гродзенскім аблвыканкамам, наведалі Каложскі Барыса-Глебскі храм. Аб гісторыі і асаблівасцях архітэктуры старажытнага храма Гродзенскай зямлі гасцям распавёў кіраўнік місіянерска-катэхітычага аддзела Гродзенскай епархіі пратаіерэй Георгій Рой. Таксама ішла гаворка пра перспектывы турыстычных паездак з рэгіёнаў Гродзеншчыны ў Каложскі храм, паведамляе church.by.
18 студзеня благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі святар Сергій Петрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 75-годдзю ўтварэння Жабінкаўскага раёна. Па заканчэнні ўрачыстай часткі быў дадзены прыём ад кіраўніцтва горада, у час якога благачынны звярнуўся да прысутных са словамі віншавання, у прыватнасці, сказаўшы: «Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць тых кіраўнікоў прадпрыемстваў, хто ад усяго сэрца імкнецца дапамагчы будаўніцтву новага храма ў нашым горадзе», паведамляе ekklisia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)