Беларусаў запрашаюць у пілігрымкі на Святую Зямлю і да Турынскай плашчаніцы

4184478498_dfca55c727

Сёлетняя вясна плануецца быць багатай на пілігрымкі па святых месцах. Адна з іх адбудзецца з 22 па 30 сакавіка па Святой Зямлі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.  Падчас вандроўкі будзе магчымасць пабачыць тыя месцы, дзе хадзіў Хрыстос.

У Віфлееме запланавана наведаць храм Нараджэння Ісуса, Малочны грот, Поле пастухоў, дзе Анёл Божы наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Ісуса, Капліца Анёлаў. У Эйн-Карэме— месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты — базыліка Наведзінаў, паведамляе catholic.by.

У Іерусаліме – прагулка да касцёла Домінус Флевіт, Наведваннне Гефсіманскага саду і Касцёла Усіх Нацый, гары Сіён.

У планах экскурсіі – Віфанія над Іарданам, Мёртвае мора, Віфлеем, Кейсарыя прыморская,  Кармэль,  Назарэт, Кана, Гара Благаслаўленняў,  Табха,Галілея,  Назарэт,  Яффа і Тэль-Авіў .

У сваю чаргу, гомельская каталіцкай парафія Нараджэння Божай Маці плануе правесці 30 красавіка на 10 дзён пілігрымку ў Італію, у Турын, дзе ў саборы Святога Яна Хрысціцеля захоўваецца хрысціянская рэліквія — Турынская плашчаніца. Гэта палатно, у якое, паводле падання, было загорнута цела Ісуса Хрыста пасля Яго крыжовых пакут і смерці. На тканіне засталіся адбіткі аблічча і цела Хрыста, з-за чаго Турынская плашчаніца шануецца як адна з найважнейшых рэліквій хрысціянства, перадае katolik-gomel.by.

Каталіцкі Касцёл афіцыйна не прызнае яе сапраўднай, аднак лічыць важным напамінам пра Пакуты Хрыстовы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі