У Марока і Угандзе людзей пераследуюць за пераход у хрысціянства

ugandaНа вакзале мараканскага горада Тэс афіцэры службы бяспекі затрымалі маладога чалавека з Бені-Мелал, якога падазраюць у распаўсюдзе хрысціянства.

Пры ператрусе ў яго чамадане былі выяўленыя Бібліі і іншая хрысціянская літаратура, паведамляе L’Observatoire De La Christianophobie.
Пасля 11-гадзіннага допыту ў паліцэйскім участку Феса з-за адсутнасці доказаў затрыманага адпусцілі, і ён вярнуўся ў Бені-Мелал.
На думку праваабаронцаў Мараканскай асацыяцыі па правах чалавека, маладога чалавека ўсё яшчэ могуць асудзіць, калі высветліцца, што ён займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод мараканцаў. Пакаранне ў такім выпадку складае ад 6 месяцаў да 3 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры ад 100 да 500 дырхамаў (9-45 еўра).
У Угандзе імам да смерці забіў адну з дачок, даведаўшыся пра яе адмову ад ісламу і навяртанне ў хрысціянства. 15-гадовая Намугонія Джаміра загінула ў выніку збіцця 11 снежня. Пра інцыдэнт на днях стала вядома Morning Star News. Бацька дзяўчыны — імам Абудалах Алі — служыць у мячэці Бвіта, акруга Каліро. 12-гадовая сястра Джаміры Найгага Сайдах таксама была збітая, але выжыла, дзякуючы шпіталізацыі. Пастар мясцовай абшчыны звёз і схаваў дзяўчынку.Падчас кампаніі па евангелізацыі 7-11 снежня ў гандлёвым цэнтры населенага пункта Накiбунгулья абедзве дзяўчынкі прынялі хрысціянства. Сусед імама сказаў пра гэта іх бацьку, і той сабраў 17 мусульман і зладзіў пабоішча на евангелічнай сустрэчы, а затым працягнуў збіццё дачок дома. Малодшай ўдалося збегчы.

12 снежня паліцэйскія арыштавалі імама і прад’явілі абвінавачанне ў забойстве (зыск падаў пастар). Алі заявіў, што дачка памерла з-за няшчаснага выпадку падчас паездкі на мапедзе. Жонка і двое сыноў пацвердзілі яго паказанні і 13 снежня Алі выпусцілі пад заклад. У той жа дзень імам афіцыйна адрокся ад дачкі, якая выжыла, перад акруговым саветам Каліро.

Па матэрыялах sedmitza.ru

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі