Яшчэ 300 км дарог у Беларусі стануць платнымі

BellTollСетка платных дарог у Беларусі, аб’яднаных сістэмай BelToll, плануецца павялічыць у 2015 годзе больш чым на 300 км.

Мяркуецца, напрыклад, што электронная сістэма пачне дзейнічаць на ўведзеным пасля рэканструкцыі участку трасы М5 Жлобін-Гомель, участках з чатырохпалосным рухам трасы Р23 Мінск-Мікашэвічы, дарогі Р21 Віцебск-мяжа Расіі, перадае  БЕЛТА.

У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі паведамілі, што ў цяпер працягласць платных аўтамагістраляў ў Беларусі складае 1 тыс. 189 км. У дзяржпраграме па развіцці і змесце аўтамабільных дарог у рэспубліцы, разлічанай на бліжэйшае пяцігоддзе, сказана, што да 2020 года платнымі стануць 1 тыс. 968 км аўтатрас.

Інфармацыя пра тое, якія менавіта дарогі стануць платнымі, змяшчаецца ў дамове, заключанай з інвестарам, што ствараюць у краіне электронную сістэму збору платы за праезд BelToll.

BelToll – электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. У Беларусі сістэма ўведзена ў камерцыйную эксплуатацыю з 1 жніўня 2013 года. Уладальнікам электроннай сістэмы з’яўляецца ДУ “Белаўтастрада”.

Кіруе працай BelToll ў Беларусі кампанія-аператар ЗТАА “Капш Тэлематыка Сервісіз”, у задачы якой уваходзяць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы і ажыццяўленне ўсіх неабходных функцый, звязаных з яе дзейнасцю. Кантралюе спагнанне збораў на платных аўтамагістралях ГУ “Транспартная інспекцыя”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
28.01.2015 Беларусь| Тэгі: ,




Блогі