Пачынаецца рэгістрацыя на злёт моладзі БПЦ

slet
13-15 лютага ў Мінску пройдзе штогадовы злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэта сустрэчы з прадстаўнікамі моладзевых арганізацый, цікавымі людзьмі, падвядзенне вынікаў папярэдняга года і планаванне новых сустрэч і падзей. Самай важнай часткай злёту па традыцыі стане сумесны ўдзел у начной Літургіі.Злёт пачне працу ў пятніцу 13 лютага у 18.30 і скончыцца ў нядзелю 15 лютага, паведамляе sobor.by.

Аргкамітэт нагадвае, што для ўдзелу ў злёце неабходна мець вуснае дабраславенне духоўніка брацтва/ арганізацыі або настаяцеля прыходу.

Для ўдзелу ў злёце трэба запоўніць рэгістрацыйную форму не пазней як 9 лютага

Усе падрабязнасці на афіцыйным блогу АМБПЦ і ў групе вКонтакте. Па агульных пытаннях даведкі па тэлефоне: +375 29658 74 45 (Яўген).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі