У Пінску раіліся служыцелі АЦ ЕХБ Брэсцкай вобласці

soveshh24 студзеня ў Пінску прайшло абласная прэсвітарская нарада Аб’яднання цэркваў евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў. На яе былі запрошаныя служыцелі ўсіх, у тым ліку і аўтаномных цэркваў ЕХБ.

Хоць канферэнцыя не была справаздачна-выбарчай, біскуп АЦ ЕХБ Уладзімір Ярмалюк зрабіў справаздачу пра служэнне ў аб’яднанні, паведамляе krinica.org. Служыцель заклікаў усімі сіламі працаваць, асабліва ў галіне дабравесця.
Прэсвітар аўтаномнай царквы Брэста Павел Тупчык распавёў пра служэнне на хрысціянскім радыё.
Маладыя браты і сёстры, якія займаюцца арганізацыяй моладзевых лагераў з няверуючымі, прадставілі свой праект.
Прэсвітар царквы ЕХБ «Віфанія» Міхаіл Камарчук з Кобрына распавёў аб рэабілітацыйным цэнтры, дзе ў цяперашні час знаходзіцца 13 чалавек, якім дапамагаюць пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Былі заслуханы і іншыя актуальныя выступленні ўдзельнікаў нарады. Уладзімір Ярмалюк анансаваў мерапрыемствы, намечаныя на будучыню. Так, 21 лютага ў Кобрыне ў царкве «Віфанія» адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная сіроцкаму служэнню. Намечаныя таксама канферэнцыі па сястрынскім служэнні і служэнні для моладзі.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі