На 1 студзеня дзяржаўная пазыка Беларусі складала 197, 5 трлн. рублёў
Дзяржаўная пазыка Беларусі, якая склала на пачатак года, як паведаміла 30 студзеня міністэрства фінансаў краіны, 197, 5 трлн. рублёў, павялічылася на працягу мінулага года на 28,2%, інакш кажучы, на 43,4 трлн.
Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі за 2014 год з улікам курсавых розніцаў павялічылася на 1,1% да 12,6 млрд. долараў. За 2014 год Беларусь прыцягнула знешніх дзяржаўных пазыкаў на 5,2 млрд. долараў, 4,5 млрд. з якіх далі ўрад і банкі Расіі. 626, 3 млн. долараў прыцягнута ў выглядзе пазыкаў ад кітайскіх банкаў, менш за 50 млн. долараў падалі Міжнародны і Еўрапейскі банкі рэканструкцыі і развіцця, паведамляе telegraf.by.
На пагашэнне знешняй дзяржаўнай пазыкі Беларусь ў 2014 годзе накіравала больш за 4,5 млрд. долараў, з якіх вялікая частка сумы пайшла на пагашэнне крэдытаў Расіі (2, 72 млрд. долараў) і Міжнароднага валютнага фонду (1, 26 млрд. долараў).
Унутраная дзяржаўная пазыка на 1 студзеня склала 48,4 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 12,7 трлн. рублёў альбо на 35,5% з улікам курсавых розніцаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)