Нацбанк Беларусі мае намер абмежаваць інфляцыю да 20%

bankАб правядзенні мераў па абмежаванні інфляцыі для садзейнічання ўстойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі 30 студзеня было абвешчана на пашыраным паседжэнні праўлення Нацбанка.

На працягу 2015 года мэтавы арыенцір па інфляцыі вызначаны на ўзроўні 18% з дапушчальным  адхіленнем у памеры 2%. Ажыццявіць запланаваныя паказчыкі плануецца з дапамогай кантролю над грашовай прапановай і ажыццяўленнем рэжыму манетарнага таргетавання, паведамляе telegraf.by.

У якасці прамежкавага арыенціру грашова-крэдытнай палітыкі вызначаецца прырост сярэдняй шырокай грашовай масы на ўзроўні не больш за 30% за 2015. У якасці аперацыйнага арыенціру грашова-крэдытнай палітыкі вызначаны прырост сярэдняй рублёвай грашовай базы. Мэтавыя параметры іх прыросту будуць дасягацца з выкарыстаннем інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. Будуць адноўленыя рэгулярныя аўкцыёны на адкрытым рынку. Таксама Нацбанк абяцае падтрымліваць роўныя ўмовы функцыянавання для ўсіх банкаў, у тым ліку ў частцы доступу да аперацый рэфінансавання і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў. Курсавая палітыка будзе накіравана на згладжванне рэзкіх ваганняў абменнага курсу рубля.

З 1 лютага будуць адмененыя ўсе прамыя абмежаванні на крэдытаванне эканомікі, у тым ліку па нулявым прыросце патрабаванняў банкаў да эканомікі ў рублях. Рэгуляванне крэдытнай актыўнасці будзе ісці на рынкавых прынцыпах на аснове агульнапрынятага рынкавага інструментара.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі