У Гомелі забаранілі прадаваць спіртное ноччу

водкаУ Гомелі з 1 лютага па 31 сакавіка з 22.00 да 8.00 забаранілі прадаваць алкаголь ў гандлёвых аб’ектах горада.

Забарона ўведзена паводле распараджэння кіраўніка гарвыканкама ад 30 студзеня 2015 года №15р «Аб гандлі алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам» у рамках правядзення акцыі “За здаровы лад жыцця».

Забаронены продаж у начны час усёй алкагольнай прадукцыі, уключаючы элітны алкаголь, шампанскае, якія раней можна было набыць у начных крамах Гомеля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі