Чаму праваслаўныя моляцца перад іконамі

Фота bratstvopinsk.ru
Фота bratstvopinsk.ru

Krynica.info працягвае свой спецпраект адказаў на пытанні, якія ў інтэрнэце задаюць аб хрысціянстве часцей за ўсё. На пытанне аб шанаванні ікон праваслаўнымі вернікамі адказвае протаіерэй Сергій Рабы, клірык Свята-Варварынскага прыходу горада Пінска.

Праціўнікі абразоў у гісторыі хрысціянства глыбока памыляліся ў разуменні злучэння ў Хрысце Яго Боскай і чалавечай прыроды. У выяве Бога Слова, якое стала чалавекам ім прадстаўляліся дзве магчымасці: або, малюючы Хрыста, мы малявалі яго прыроду Боскую, або, малюючы чалавека Ісуса, мы малявалі яго прыроду чалавечую, асобна ад Яго Боскасьці. І тое, і другое з’яўляецца ерассю. Трэцяй магчымасці, нібыта, няма. А вось праваслаўныя гэтую трэцюю магчымасць ведалі з самых першых спрэчак аб іконах.

Ікона адлюстроўвае не прыроду, а асобу, тлумачыць святы Феадор Студыт. Малюючы Збавіцеля, мы не малюем ні Яго Боскасьць, ні Яго чалавецтва, але яго іпастась, якая неспасціжна злучае ў Сабе гэтыя дзве прыроды «несліянна і непадзельна», па выразе Халкідонскага дагмату. Ікона звязана са сваім першавобразам тым, што яна адлюстроўвае яго асобу і носіць яго імя. Менавіта гэта і робіць магчымым зносіны з намаляванай на ёй асобай, пазнанне яе. Менавіта дзякуючы гэтай сувязі «гонар, які ўздаецца вобразу, узыходзіць да першавобразу», — кажуць Айцы Сёмага Ўсяленскага Сабора, цытуючы словы св. Васілія Вялікага.

Дастаткова падысці да любога веруючага ў храме і спытаць, ад каго ён хоча атрымаць дапамогу, прыкладваючыся да іконы: ад дошкі або ад Таго, Чыё Аблічча на ёй намалявана?

У цяперашніх дыспутах аб іконах акцэнт ўжо не робіцца на хрысталагічнай тэме, а разглядаецца разуменне тэкстаў Пісання аб забароне малюнкаў Бога і магчымасці іх шанавання. Зрэшты, пытанні гэтыя ясна вырашаюцца і Святым Пісаннем, і працамі святых айцоў. Сучасныя ж праціўнікі шанавання ікон, прызнаючы вернасць праваслаўнага разумення шанавання ікон, сфармуляванага на Саборы, знаходзяць адгаворку: «Найбольш дасведчаныя хрысціяне аддавалі сабе справаздачу ў тым, што яны пакланяюцца не самой іконе, а Таму, Хто на ёй намаляваны, але пераважная большасць простага народа такой розніцы не адчувала і ператварыла шанаванне ікон ў ідалапаклонства». Але гэта абвінавачванне зусім галаслоўнае. Дастаткова падысці да любога веруючага ў храме і спытаць, ад каго ён хоча атрымаць дапамогу, прыкладваючыся да іконы: ад дошкі або ад Таго, Чыё Аблічча на ёй намалявана? І нават, калі і знойдзецца хтосьці хто не разумее гэтага, няўжо не растлумачыць яму мы павінны наша разуменне іконы, а не забараняць на гэтай падставе шанаванне ікон?

Не магу ўявіць сабе чалавека, які прачытаў часопіс з малюнкамі Хрыста і іншых біблейскіх сюжэтаў і спакойна выкінуў яго ў сметнік

Мне ўспамінаецца гісторыя пра дзяўчынку-лютэранку, якая адмовілася плюнуць на карціну, якая адлюстроўвала сцэну з Бібліі, і была расстраляна фашыстамі. Я не магу ўявіць сабе чалавека, які прачытаў часопіс з малюнкамі Хрыста і іншых біблейскіх сюжэтаў і спакойна выкінуў яго ў сметнік. Калі галоўны запавет Евангелля — запавет пра любоў, то ці варта вінаваціць праваслаўных у паганстве і ідалапаклонстве за тое, што яны ўмеюць маліцца перад іконамі, аддаючы з іх дапамогай гонар Таму ж Госпаду?

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі