Партал КРЫНІЦА перайшоў на новы дамен krynica.info

59246-clip-105kbХрысціянскі інфармацыйны партал Крыніца 29 студзеня перайшоў на новае даменнае імя krynica.info. Рэдакцыя просіць карыстальнікаў пры неабходнасці абнавіць свае закладкі, асабліва гэта тычыцца rss-трансляцыі.

Новы дамен, адзначае рэдакцыя, больш адпавядае традыцыйнаму напісанню лацінкай назвы партала на беларускай мове. Такім жа чынам пісалася і назва беларускай хрысціянскай газеты «Krynica», якая выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Мінску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай.

Партал Крыніца з’яўляецца прадаўжальнікам духоўных традыцый хрысціянскай журналістыкі Беларусі і ў рэдакцыі спадзяюцца, што даменнае імя krynica.info будзе выклікаць у чытачоў толькі станоўчыя асацыяцыі. Ранейшы дамен krynitsa.info будзе працаваць у рэжыме рэтрансляцыі.

Апроч таго, на сайце запрацавала трэцяя моўная версія. Цяпер хрысціянскія навіны Беларусі можна прачытаць не толькі па-беларуску і руску, але і па-англійску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі