Праваслаўныя братчыкі з Салігорска наведалі дзяцей-інвалідаў

invalidyАктывісты моладзевага праваслаўнага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх, дзеючага пры кафедральным саборы Нараджэння Хрыстова ў Салігорску, 31 студзеня наведалі Чырвонаслабодскую дзяржаўную санаторную школу-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй.

Кіраўнік брацтва Віктар Бровушкін павіншаваў са святам Божага Нараджэння і Вадохрышчам Гасподнім дзяцей Мінскай вобласці, якія знаходзяцца ў санаторыі на рэабілітацыі. Затым адбыўся невялікі канцэрт калядных песень і вершаў у выкананні выхаванцаў школы-інтэрната, актывісты брацтва ўручылі дзецям сродкі гігіены і цацкі. У ходзе гутаркі з адміністраыяей школы-інтэрната было вырашана супрацоўнічаць і надалей, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі