Праваслаўныя святары правялі шэраг сустрэчаў з дзецьмі
Благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель Спаса-Ўзнясенскага храма пратаіерэй Сергій Чарны разам з прыхаджанамі 30 студзеня наведаў сацыяльна-педагагічны цэнтр, які стаў часовым прытулкам для дзяцей, што апынуліся ў экстрэмальнай сітуацыі.
Айцец Сергій пагутарыў з дзецьмі, а таксама звярнуўся са словам настаўлення да выхавальнікаў, пажадаўшы ім знаходзіць у сабе бацькоўскае цяпло ў адносінах да дзяцей, якія апынуліся пад іх апекай. Уручыўшы дзецям невялікія падарункі, а. Сергій акрапіў святой вадой памяшканні прытулка, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Дзень маральнасці і дабра, які адбыўся 29 студзеня ў Ваўкавыскім дзіцячым доме, уключыў у сябе мультымедыйна-забаўляльны ўрок пра пошук і расстаноўку жыццёвых прыярытэтаў, пасля якога адбылася сустрэча выхаванцаў з клірыкам храма Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы іерэем Сергіем Дзяшуком. Айцец Сергій падняў пытанне аб важнасці духоўнага здароўя і правільнага маральнага выхавання з самага ранняга ўзросту, паведамляе orthos.org.
У Жабінцы ў гэты ж дзень адбылася сустрэча сямікласнікаў СШ № 2 з клірыкам Пакроўскага храма святаром Андрэем Петрусевічам. Тэматычная гутарка была прысвечаная асобе князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі. Айцец Андрэй паказаў падлеткам фільм пра Хрышчэння Русі, распавёў пра важнасць гэтага цывілізацыйнага выбару, адказаў на пытанні навучэнцаў, паведамляе ekklisia.by.
28 студзеня настаяцель храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у Наваполацку пратаіерэй Аляксандр Карандзей асвяціў памяшканні дзіцячага садка № 3, пасля чаго адбылася размова з калектывам пра хрысціянскае разуменне любові да бліжняга, паведамляе eparhia992.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)