У гарадах Беларусі ўшанавалі памяць ахвяр Халакоста
Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту, прайшло 27 студзеня ў Брэсце. Ля мемарыяльнага знака ў памяць аб Брэсцкім гета сабраліся члены габрэйскай абшчыны, дыпламаты, прадстаўнікі грамадскасці. Цырымонія пачалася з хвіліны маўчання «у памяць пра тых, хто загінуў у Халакост, хто гіне сёння ад тэрактаў», адзначыла кіраўнік брэсцкага гарадскога яўрэйскага грамадскага аб’яднання “Брыск” Рэгіна Сіманенка.
Памінальную малітву прачытаў брэсцкі рабін Хаім Рабіновіч, сваякі якога загінулі ў Асвенціме. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака, перадае БелТА.
У Віцебску 28 студзеня ў абласной бібліятэцы прайшоў вечар памяці «Каб памяталі…”, арганізаваны ВГА «Гарадская габрэйская грамада» і ВБГА «Хасдэй Давід». Прысутным прадставілі міні-спектакль Магілёўскага народнага габрэйскага тэатра «Шалом» «Чамадан успамінаў», у аснове якога ляжыць расповед пра няпросты лёс рэжысёра тэатра Міры Джаліяшвілі, паведамляе beljews.org.
Таксама быў паказаны фільм рэжысёра Барыса Мафцыра «Захавальнікі памяці». Здымкі сумеснага ізраільска-беларускага дакументальнага фільма праходзілі ў месцах масавых расстрэлаў яўрэйскага насельніцтва фашыстамі на тэрыторыі Беларусі. Фільм складаецца з апавяданняў відавочцаў. Асаблівую цікавасць выклікала выстава кніг і перыядычных выданняў “Памяць жывая…».
Прысутныя ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту запальваннем свечак, рабін Віцебска Шымшон Даніэль Изаксон прачытаў памінальную малітву.
А ў Магілёве да каменя памяці на памінальную малітву прыйшлі больш за два дзясяткі чалавек. Па яўрэйскай традыцыі яны ўсклалі каменьчыкі і запалілі шэсць свечак у памяць аб шасці мільёнах габрэяў, знішчаных фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, паведамляе беларуская рэдакцыя «Радыё Свабода».
«Антысемітызм – з’ява, якая мае ірацыянальны характар і ірацыянальную прыроду. Ён правакуе людзей», – адзначыў па заканчэнні памінальнага Кадышу стараста магілёўскай сінагогі Сымон Глазштэйн.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)