У Віцебску студэнты-замежнікі правялі трохдзённы пост на тэму асвячэння

6IZRi5jDEG4 (2)

Трохдзённы пост прайшоў у царкве хрысціян веры евангельскай «Новае жыццё» ў Віцебску. Яго арганізавала студэнцкая моладзь з іншых дзяржаў, якая навучаецца ў ВНУ горада. Тэма посту — асвячэнне. З 30 студзеня па 1 лютага юнакі і дзяўчаты пасціліся, чыталі Біблію і збіраліся для сумесных малітваў.

Падобныя мерапрыемствы праводзяцца часта. Моладзь тут збіраецца асаблівая — большасць студэнты віцебскіх ВНУ, якія прыехалі з многіх афрыканскіх краін і Індыі. І яшчэ адна асаблівасць — яны двбы — так называюць дзяцей веруючых бацькоў. Мясцовая моладзь часцей вернікі ў першым пакаленні. Гарачы паўднёвы характар праяўляецца ў служэнні Богу, многія з’яўляюцца  лідарамі сярод сваіх аднагодкаў, паведамляе карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.

У той час, калі сёння моладзь ходзіць па клубах, ужывае алкаголь і наркатычныя сродкі, яны запрашаюць сваіх сяброў і аднакурснікаў ў царкву, каб і яны, паверыўшы Богу, маглі захаваць сваё жыццё ў чысціні і святасці.

«Новае жыццё» замежныя студэнты наведваюць амаль з пачатку стварэння царквы. Многія не ведалі рускай мовы, і тады той, хто мог гаварыць на англійскай, сядаў з імі побач і перакладаў пропаведзь. З часам такіх стала больш дзесяці, у царкве для іх адвялі асобнае месца, каб было чуваць перакладчыка і гэта не адцягвала ўвагу іншых.

Але вельмі хутка не сталі ўмяшчацца ў залу на агульным служэнні і для студэнцкай моладзі сталі праводзіць дадатковае служэнне. Так з’явілася царква ў царкве. Сёння іх збіраецца на ўслаўленне і малітву ад 30 да 70 чалавек.

Як працяг посту щ царкве «Новае жыццё» 5 лютага ў 13:00 пройдзе міні-канферэнцыя аб святасці. Запрашаюцца людзі рознага ўзросту. Будзе магчымасць разам праславіць Бога, паслухаць пропаведзь, пагутарыць з пастырам царквы Аляксеем Сівалобавым і папрасіць памаліцца асабіста. Служэнне пройдзе па адрасе: Віцебск, вул. Віцебская, 25 Б.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі