Вернікі БАПЦ у ЗША сабралi дапамогу для ўкраінцаў

3 (1024x716)Вернікі Парафіі святой Жыровіцкай Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (Highland Park, NJ, USA) БАПЦ 31 снежня адаслалі гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія бароняць сваю дзяржаву.

Зборам дапамогі займаўся настаяцель храму мітрафорны пратаярэй а.Зіновій Жалабак, паведамляе belapc.org.

Парафіяне ў кароткі час сабралі немалую суму грошаў і рэчаў. На ахвяраваныя грошы вырашылі набыць цёплыя рэчы і медыцынскія прэпараты для ўкраінскіх жаўнёраў: рукавіцы, шапкі, цёплую бялізну, заплечнікі, спальныя мяхі, мокрыя сурвэткі, а таксама аптэчкі першай дапамогі пры траўмах на 200 асобаў. Агульная вага пасылак склала каля 500 фунтаў, і яны былі адпраўленыя ў валанцёрскі цэнтр у Кіеў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі