Калядныя мерапрыемствы прайшлі ў нядзельнай школе ў Чыжэвічах

veskaЦыкл Калядных мерапрыемстваў падрыхтавалі педагогі і выхаванцы нядзельнай школы пры праваслаўным Пакроўскім храме ў Чыжэвічах пад Салігорскам.

Пры садзейнічанні аспірантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і дзіцячага хору «Ладдзя» мінскага храма Андрэя Першазваннага 25 студзеня быў паказаны літаратурна-музычны праект «И лишь Божественный глагол до слуха чуткого коснется» на аснове вершаў А. Пушкіна і М. Лермантава, а таксама музычных твораў і царкоўных спеваў. Кампазіцыя была паказаная не толькі на прыходзе, але і ў Вялічкаўскай і Навапалескай сярэдніх школах, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У класах сярэдніх школ прайшлі тэматычныя сустрэчы з выхаванцамі нядзельнай школы «Шануй бацьку і маці …», «Касмічная выпадковасць або задума Творцы», «Любоў церпіць …». Перад навучэнцамі пачатковай школы выступіў праваслаўны дзіцяча-юнацкі лялечны тэатр «Батлейка».

У заключэнне святкаванняў 28 студзеня выкладчыкі і выхаванцы нядзельнай школы паехалі ў Мінск на спектакль Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета «Спячая прыгажуня». Паездка стала магчымай дзякуючы мецэнатам прыхода.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі